ALT Linux Compact 3.0

eng     be_BY@classic

Вітаем!

Вы знаходзіцеся на стартавай старонцы дыстрыбутыву ALT Linux 3.0 Compact. Дыстрыбутыў настроены й гатовы да працы, можна пачынаць. Мы спадзяемся, што нашая праца будзе для Вас карыснай.

Каманда распрацоўшчыкаў ALT Linux


TravelCD

Калі Вы не ўсталёўвалі дыстрыбутыў, а проста запусьцілі яго з дыску TravelCD, памятайце, што ўсе зьмены, якія Вы робіце, адбываюцца ў апэратыўнай памяці й будуць згубленыя пасьля выключэньня кампутэру. Тое, што Вы жадаеце захаваць, трэба запісаць на адзін з даступных носьбітаў (флэш-картку, жорсткі дыск таго кампутэру, на якім пушчаны TravelCD і г. д.). Калі ў Вас яшчэ няма TravelCD, можа быць, ён Вам будзе карысным  — магчымасьць працаваць, не закранаючы даньні на жорсткім дыску, бывае вельмі карыснай.


Што тутака ёсьць?

Для пачатку зазірніце ў галоўнае мэню — хутчэй за ўсё там Вы адшукаеце ўсё неабходнае для штодзённай працы: вандроўнік па павуціньню, канцылярскія й мультымэдыя дастасаваньні... Аднак у дыстрыбутыве ALT Linux 3. 0 Compact ёсьць і шмат іншага (асабліва калі ў Вас пашыранае выданьне на DVD).

Аб тым, як прагледзіць сьпіс даступных дастасаваньняў і ўсталяваць патрэбныя пакеты, напісана ў нашай дакумэнтацыі. Яшчэ там напісана аб тым, як настроіць сыстэму, як яна ўладжаная, чым ALT Linux адрозьніваецца ад Linux і адкуль яны узяліся, што такое вольнае ПЗ, і дзе знаходзіцца тая грамада распрацоўшчыкаў і карыстальнікаў, стасункі з якой могуць прынесьці шмат карысьці.


Інфармацыя й падтрымка

На Вашым кампутэры:

У сеціве:


Складзена: 2005 ALT Linux.

Зарэгістравана ўсталёвак гэтага дыстрыбутыву:


ALT Linux Team